Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дыпрадстаўніцтвы ЗША аднаўляюць працу


Амбасада ЗША ў Сане

Амбасада ЗША ў Сане

Некаторыя дыпляматычныя місіі Злучаных Штатаў Амэрыкі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы аднаўляюць працу.

Амбасады ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Лібіі, а таксама консульства ў Дубаі пачалі працаваць у нядзелю.

Іншыя прадстаўніцтвы адчыняцца на гэтым тыдні.

Амбасада ЗША ў Сане, сталіцы Емэну, запрацуе пазьней.

ЗША прыпынілі працу 19 сваіх амбасадаў і консульстваў 4 жніўня зь меркаваньняў бясьпекі.

Раней спэцслужбы перахапілі паведамленьне пра пляны зладзіць тэракты супраць дыппрадстаўнітваў ЗША на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
XS
SM
MD
LG