Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Нарвэгіі таксуе перад выбарамі


Прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнбэрг адзін дзень працаваў таксістам. Ён вазіў пасажыраў па Осла. Грошы за свае паслугі ня браў.

Лейбарысцкая партыя Столтэнбэрга абнародвала ў нядзелю відэазапіс таго моманту, калі пасажыры зразумелі, што іхным таксістам быў кіраўнік ураду краіны.

Столтэнберг заявіў: пайшоў у таксісты, каб зразумець для сябе «што людзі сапраўды думаюць».

На такі крок прэм’ер-міністар пайшоў напярэдадні выбараў, якія пройдуць 9 верасьня.

Паводле апытаньня грамадзкай думкі, партыя Сталтэнберга адстае ад партыі кансэрватараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG