Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін сабраўся ў Іран?


Тэгеран правёў з расейскім бокам кансультацыі, і ў бліжэйшы час падпіша пагадненьне аб будаўніцтве новай АЭС у Іране, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на міністра замежных спраў Ірана Алі Акбара Салехі.

У цяперашні час у Іране працуе адна атамная электрастанцыя – адкрытая ў 2010 годзе АЭС у Бушэры пабудаваная пры ўдзеле расейскіх спэцыялістаў і кампаній.

У канцы ліпеня крыніцы «Коммерсанта» паведамілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін рыхтуецца прыехаць у Іран 12-13 жніўня. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў камэнтаваць інфармацыю адмовіўся.

У ліку магчымых тэм перамоваў называюць пытаньне паставак Ірану расейскае зброі. Гаворка ідзе пра ЗРК С-300 – кантракт на яго пастаўку быў адменены Дзьмітрыем Мядзьведзевым у часы яго прэзыдэнцтва. Іран у адказ падаў пазоў на 4 мільярды даляраў за зрыў зьдзелкі, і Масква, каб разьвязаць канфлікт, прапанавала Тэгерану замест С-300 лепшыя паводле характарыстык Антэі-2500. Адказу Расея так і не атрымала, і Пуцін, па ўсёй бачнасьці, зьбіраецца нагадаць пра гэта.

Будаўніцтва АЭС «Бушэр», пачатае немцамі ў 1975, было надоўга замарожанае пасьля ўвядзеньня ў дачыненьні да Ірана санкцый. Будаўніцтва ня раз адкладалася з палітычных прычын і з-за недахопу фінансаваньня. Яно было завершана ў жніўні 2010 году, а да сеткі электрастанцыю падключылі ў верасьні 2011. Яшчэ праз год, у жніўні 2012 году, першы энэргаблёк быў выведзены на 100 працэнтаў праектнай магутнасьці.

АЭС у Бушэры, здымак з космасу
АЭС у Бушэры, здымак з космасу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG