Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане адзначаюць Дзень дыні


Гэта нацыянальнае сьвята, заснаванае адмысловым Указам першага прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава яшчэ ў ліпені 1994 году, адзначаецца ў другую нядзелю жніўня.

У віншавальным звароце, які цытуе Інтэрфакс, прэзыдэнт Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што дыні – гэта багацьце туркмэнскага народа:

«Як вядома з многіх гістарычных крыніц, Туркмэністан са старажытных часоў лічыцца радзімай дыні», – падкрэсьліў ён.

Ўсенародныя ўрачыстасьці ў гонар «каралевы» бахчы праходзяць у гэтыя дні ва ўсіх кутках краіны. Дню туркмэнскай дыні прысьвечаная вялікая сьвяточная праграма, якая ўключае ў сябе цырымоніі ўшанаваньня лепшых бахчаводаў, форумы і канфэрэнцыі, разнастайныя выставы, конкурсы, тэатралізаваныя паказы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і многія іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы.








XS
SM
MD
LG