Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павіншаваць Статкевіча можна, не выходзячы з хаты


Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту Міколы Статкевіча statkevich.org

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту Міколы Статкевіча statkevich.org

12 жніўня экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьню Міколу Статкевічу споўніцца 57 гадоў.

Гэта ўжо трэці дзень нараджэньня, які Статкевіч сустракае за кратамі, дзе яго трымаюць 2,5 гады. Ён – апошні зьняволены з кандыдатаў на выбарах 2010 году, які прынцыпова не падпісвае прашэньня аб памілаваньні.

Віншавальную тэлеграму Міколу Статкевічу можна даслаць, не выходзячы з хаты, паведамляе сайт Statkevich.org. Дастаткова патэлефанаваць з гарадзкога тэлефона на нумар 166 і прадыктаваць тэкст: 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.
XS
SM
MD
LG