Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў беларускіх прадуктах знайшлі палачку


Рассельгаснагляд знайшоў кішачную палачку ў беларускіх вяндлінах, мясе і тварагу.

Фэдэральная служба Расеі па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі (Рассельгаснагляд) паведаміла 10 жніўня аб выяўленьні «бактэрый групы кішачнай палачкі» ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БелаПАН.

Хваробатворныя мікробы выяўленыя пры лябараторных дасьледаваньнях вяндліны, якая паступіла з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у партыі ялавічыны ААТ «Мёрскі мясакамбінат» і ў партыі тварагу, які паступіў з прадпрыемства ААТ «Савушкін прадукт». Прынятае рашэньне «праінфармаваць дзяржаўную вэтэрынарную службу Беларусі аб выяўленых выніках для прыняцьця мер па выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаваньням бясьпекі Мытнага саюзу».

Небясьпечныя бактэрыі выяўленыя Рассельгаснаглядам у прадукцыі 26 дзяржаў. Па кожнай краіне служба распаўсюдзіла ў суботу асобныя прэс-рэлізы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG