Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчана штармавое папярэджаньне на 11 жніўня


Штармавое папярэджаньне і аранжавы ўзровень небясьпекі абвесьціў Рэспубліканскі гідрамэтцэнтар на 11 жніўня.

Паводле Белгідрамэту, гэта зьвязана з праходжаньнем актыўнага атмасфэрнага фронту па большай частцы тэрыторыі краіны. Чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15–20 мэтраў за сэкунду. Па ўсходзе захаваецца гарачае надвор’е з тэмпэратурамі 30–32 градусы цяпла.

У Менску найбліжэйшай ноччу прагназуецца плюс 20–22. Пасьля тэмпэратура пачне паступова зьніжацца. Раніцай чакаецца плюс 19–21, днём 18–20 градусаў. Дождж, вечарам слупок тэрмомэтра апусьціцца да 16–18 градусаў цяпла.
XS
SM
MD
LG