Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Дзьмітрый Баранаў — прадусар Алены Ланской


Дзьмітры Баранаў, фота з Фэйсбуку

Дзьмітры Баранаў, фота з Фэйсбуку

Музычны прадусар Алены Ланской Дзьмітрый Баранаў знойдзены мёртвым у салёне свайго аўтамабіля. У яго спынілася сэрца.

Гэтую інфармацыю пацьвярджаюць калегі Дзьмітрыя з музычнага асяродку, а таксама словы спачуваньняў выказаныя на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.

Імя Дзьмітрыя Баранава стала шырокавядомым у зьвязку са скандалам, які адбыўся ў выніку падліку галасоў за канкурсантаў на ўдзел у Эўрабачаньні 2012 году. Яго прызналі вінаватым у фальшаваньні вынікаў галасаваньня на карысьць Алены Ланской. З гэтай прычыны сьпявачка адмовілася ад перамогі і на эўрапейскі сьпеўны конкурс адправіўся гурт «Litesound». Дзьмітрый Баранаў страціў працу на дзяржаўным тэлебачаньні, а затым стаў прадусарам Алены Ланской.

Яму было 38 гадоў.
XS
SM
MD
LG