Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульнявых сталоў і аўтаматаў за год паболела на чвэрць


Падатковыя праверкі ў сфэры гульнявога бізнэсу ў Беларусі за I паўгодзьдзе дазволілі даналічыць ў бюджэт 859 мільёнаў рублёў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.

Па стане на 1 ліпеня 2013 спэцыяльныя дазволы (лiцэнзii) на права ажыцьцяўленьня дзейнасьці ў сфэры гульнявога бізнэсу маюць 136 юрыдычных асобаў. У краіне працуе 31 казіно (зь іх 18 — у Менску), 275 заляў гульнявых аўтаматаў і 171 букмэкерская кантора.

Зарэгістравана 10 930 аб’ектаў падаткаабкладаньня на гульнявы бізнэс, што на 2696 адзінак больш, чым на 1 ліпеня 2012 году. Гульнявых сталоў — 189 (рост на 8 адзінак), 10 547 гульнявых аўтаматаў (рост на 2645 адзінак), 194 касы букмэкерскіх кантор (рост на 43 адзінкі). Гульнявыя аўтаматы складаюць 96,5% агульнай колькасьці аб’ектаў падаткаабкладаньня, гульнявыя сталы — 1,7%, касы букмэкерскіх кантор — 1,8%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG