Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 жніўня: дзень абвяшчэньня беларускай аўтакефаліі, фэстываль «Крэўскі замак»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

Крэва. У месцы заключэньня дынастычнай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім пройдзе традыцыйны фэстываль «Крэўскі замак». Адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленьне падпісаньня Крэўскай уніі ў 1385 годзе. Госьці пазнаёмяцца з аўтэнтычнай культурай, рамёствамі, валянтэрскімі ініцыятывамі ў галіне ахове спадчыны Беларусі.

Вёска Моталь (Іванаўскі раён, Берасьцейская вобласьць). Пачынаецца VI міжнародны кулінарны фэстываль «Мотальскiя прысмакі».

Менск. Менскі заапарк запрашае жыхароў і гасьцей сталіцы на свой дзень нараджэньня. Усіх, хто прыйдзе, чакае вялікая забаўляльная праграма з кляўнадай, фокусамі і танцавальным шоў. Пачатак а 11.00.



Масква. Адкрыцьцё Чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

422 да н. э. — бабілёнскі цар Навухаданосар разбурыў і спаліў у Ерусаліме Першы Храм, пабудаваны царом Саламонам ў IX стагодзьдзі да н. э.

1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа.

1539 — Кароль Францыі Францішак І ўвёў дзяржаўную мову, загадаўшы складаць усе афіцыйныя дакумэнты не на лаціне, а на францускай мове

1914 Ї У ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі

1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт — беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.

1927 — у Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую аўтакефальную царкву. У 30-я гады ў БССР усе біскупы і сьвятары, якія аўтакефалію падтрымалі, былі рэпрэсаваныя.


У гэты дзень нарадзіліся:

1788 — Ігнат Даніловіч, беларускі уніяцкі сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык.

1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі паэт.

1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.

1898 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік

1912 — Жоржы Амаду, бразыльскі пісьменьнік.

1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Касіў Ясь канюшыну» і іншых.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў...

Знаю я: абыдзі ўсю плянэту,
Але гэткaй зямлі не сустрэць.
Беларусь. Край натхненьня паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.

Алесь Ставер, зь верша «Беларусі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG