Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прапануе вярнуцца да пытаньня пра візыт Абамы ў Маскву


Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Мэксыцы ў 2012 годзе.

Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Мэксыцы ў 2012 годзе.

Расея разьлічвае, што Злучаныя Штаты вернуцца да пытаньня арганізацыі візыту ў Расею прэзыдэнта Барака Абамы. Як заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў, Масква гатовая да дыялёгу з амэрыканскімі партнэрамі па ўсіх напрамках.

Белы дом на гэтым тыдні заявіў аб тым, што Абама вырашыў адкласьці расейска-амэрыканскі саміт у Маскве ў верасьні, зьвязаўшы гэта рашэньне, у прыватнасьці, з прадастаўленьнем часовага прытулку Эдварду Сноўдену, які знаходзіцца ў вышуку ў ЗША за разгалашэньне дзяржаўнай таямніцы. Іншымі прычынамі адмовы Вашынгтона ад візыту ў Расею стала, як заяўляў амэрыканскі бок, адсутнасьць прагрэсу ў кантролі над узбраеньнямі, гандлёвых і камэрцыйных адносінах, у пытаньнях глябальнай бясьпекі і захаваньня правоў чалавека.

У чацьвер прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні заявіў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама пакуль не плянуе двухбаковую сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным.
XS
SM
MD
LG