Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 жніўня: футбольны турнір імя Карпенкі


Генадзь Карпенка

Генадзь Карпенка

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


Менск. Футбольны турнір «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі паміж камандамі апазыцыйных партый. Згодна з рэглямэнтам турніру, кожная з каманд згуляе з астатнімі, пераможца будзе выяўлены па колькасьці набраных ачкоў. Пачатак у 11.30.

Гэты дзень у гісторыі:


80 да н. э. — Бітва пры Фэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй і саюзам грэцкіх полісаў.

1127 — першая ўзгадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс)

1919 — прынятая Канстытуцыя Нямеччыны (Вэймарскай рэспублікі)

1921 — у савецкай Расеі апублікаваны указ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу)

1960 — Чад набыў незалежнасьць ад Францыі

1973 — па савецкім тэлебачаньні пачаўся прэм’ерны паказ шматсэрыйнага сэрыялу «Сямнадцаць імгненьняў вясны».

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда»

2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане



2008 — адбылася першае выпрабаваньне працы вялікага адроннага калайдэра

У гэты дзень нарадзіліся:

1856 ― Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф

1892 ― Уладзіслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944―1945 гадах

1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР. Быў намесьнікам наркаму земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.

У гэты дзень памерлі:

1464 — Мікола Кузанскі (сапраўднае імя Мікола Крэбс), нямецкі філёзаф, тэоляг, вучоны, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч

1886 — Лідзія Койдула, эстонская паэтка, драматург

1956 — Джэксан Полак, амэрыканскі мастак

Цытата на памяць:




Мае дарагія суайчыньнікі-амэрыканцы, я рады паведаміць вам сёньня, што падпісаў указ аб абвяшчэньні Расеі па-за законам назаўсёды. Бамбаваньне пачнецца праз пяць хвілін.

Прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган (11 жніўня 1984 года, правяраючы мікрафон перад прэсавай канфэрэнцыяй, сказаў гэта на ўсю краіну, не ведаючы, што мікрафон уключаны)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG