Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэм’ер Італіі і вэтэран эўрапейскай палітыкі Сыльвіё Бэрлюсконі, нягледзячы на судовы перасьлед і прысуды, застаецца нязьменным лідэрам правацэнтрысцкай партыі «Народ свабоды» і разважае пра тое, што трэба рабіць Італіі і што трэба рабіць Эўропе.

Эксклюзіўнае інтэрвію палітыка публікуе расейскае агенцтва ІТАР-ТАСС.

У прыватнасьці, пра геапалітычныя дачыненьні ў Эўропе Бэрлюсконі сказаў:

— Неабходна ўмацоўваць інтэграцыю паміж Эўразьвязам і эўраазіяцкай прасторай Расея-Беларусь-Казахстан. Двум гэтым макрарэгіёнам ёсьць што сказаць адзін аднаму, і не толькі ў галіне эканомікі. Мы маем патрэбу ў шырокім бачаньні і ў буйных праектах. На гэтых двух слупах можна пабудаваць гіганцкую прастору росту, дабрабыту і супрацоўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG