Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку выбухнула самаробная бомба


Полацк, плошча Свабоды

Полацк, плошча Свабоды

Самаробнае выбуховае прыстасаваньне выбухнула ў аднапавярховым жылым доме ў Полацку, ніхто не пацярпеў.

Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленьні па надзвычайных сытуацыях.

Выбух адбыўся ў жылым доме 10×12 м па вуліцы Буйніцкага, пашкоджана вонкавая частка сьцяны, частка цаглянага падмурка.

«Мяркуемая прычына — выбух самаробнага выбуховага прыстасаваньня, учынены невядомай асобай. Справа аб выбуху знаходзіцца ў гарадзкім аддзеле ўнутраных спраў», — паведамляе МНС.
XS
SM
MD
LG