Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама, магчыма, пракамэнтуе стасункі з Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама плянуе правесьці прэсавую канфэрэнцыю ў пятніцу.

Чакаецца, што ён адкажа на пытаньні пра часовае закрыцьцё амэрыканскіх дыпмісіяў на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, а таксама пракамэнтуе стасункі ЗША і Расеі.

Абама паведаміў пра прэсавую канфэрэнцыю ў чацьвер.

Калі журналісты запыталі пра скасаваньне сустрэчы сам-на-сам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, Абама адказаў: «Я буду заўтра праводзіць прэсавую канфэрэнцыю. Чаму б вам не задаць гэтае пытанне заўтра?»

Белы Дому абвясціў сераду, што сустрэча з Пуціным не адбудзецца ў наступным месяцы праз рашэньне Расеі даць часовы прытулак Эдварду Сноўдэну.
XS
SM
MD
LG