Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Сырыі абверглі заявы пра замах на Асада


Прэзыдэнт Сырыі ў мячэці 8 жніўня 2013 году.

Прэзыдэнт Сырыі ў мячэці 8 жніўня 2013 году.

Сірыйскія ўлады абверглі паведамленьні аб сёньняшнім абстрэле ў Дамаску картэжу прэзыдэнта краіны Башара Асада.


«Паведамленьні цалкам няслушныя, з прэзыдэнтам усё добра», — заявіў дзяржаўнаму тэлебачаньню міністар інфармацыі Сырыі Амран Зохбі. Паводле словаў міністра, сёньня разам з Асадам ён прысутнічаў на малітве ў мячэці з нагоды сьвята Ід аль-Фітр. Менавіта накіроўваючыся на гэтае набажэнства, прэзыдэнт, паводле дадзеных шэрагу СМІ, і зрабіўся аб’ектам нападу.

Як паведаміў тэлеканалу «Аль-Арабія» адзін з лідэраў паўстанцаў Тырас Бітар, па картэжы прэзыдэнта было выпушчана некалькі мінамётных снарадаў.
XS
SM
MD
LG