Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’еры Беларусі й Расеі сустрэліся праз чуму


Беларусь і Расея маюць намер каардынаваць дзеяньні ў барацьбе супраць распаўсюджваньня афрыканскай чумы сьвіней.

Паводле прэс-службы Мінсельгаса Расеі, пра гэта было заяўлена 8 жніўня ў Маскве на сустрэчы віцэ-прэм’ера Расеі Аркадзя Дварковіча з намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым.

Абедзьве краіны зьбіраюцца каардынаваць дзеяньні па дэпапуляцыі дзікоў у памежных зонах дзьвюх краін і ўніфікаваць заканадаўства ў барацьбе зь небясьпечнымі захворваньнямі жывёл.

У Расеі АЧС у гэтым годзе рэгістравалася ў 14 рэгіёнах. Сёлета гэтае небясьпечнае захворваньне было выяўлена ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG