Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэдыйную актрысу Лі Чхун Хон адправілі на вугальную шахту за жарт на адрас рэжыму, піша The Daily Mail са спасылкай на рэгіянальныя СМІ.

Артыстка выступала перад рабочымі на адным з мясцовых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і вырашыла пракамэнтаваць сытуацыю ў краіне.

Канцэрт быў адразу перапынены, а парушальніцу неадкладна выслалі на шахту.

Газэта адзначае, што Лі Чхун Хон нават не пасьпела разьвітацца са сваякамі. Акрамя таго, сям’і прыйшлося адкласьці вясельле дачкі актрысы.

Што менавіта сказала акторка і як доўга яна прабудзе на шахце, не паведамляецца. Звычайна тэрмін пакараньня за такія правіннасьці складае шэсьць месяцаў.
Ці Чхун Хон зьяўляецца адной з найбольш вядомых камэдыйных акторак у КНДР. У свой час яна выступала перад лідэрам краіны Кім Чэн Ірам, піша gazeta.ru.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG