Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго нацбола пакаралі штрафам, астатніх адпусьцілі


17:50 Пратакол Яўгена Контуша судзьдзя накіраваў на дапрацоўку, актывіста адпусьцілі.

Яўген Контуш апавёў карэспандэнту Свабоды:

«Справу накіравалі на дапрацоўку, таму пытаньне адкрытае, гісторыя ня скончаная. Проста супрацоўнікі міліцыі дапусьцілі грубае парушэньне: ужо пасьля таго, як у судзе быў зарэгістраваны мой пратакол, яны ў яго ўнесьлі зьмены, прычым рукой зусім іншага чалавека, а не таго, які складаў пратакол. Калі я адмовіўся гэта падпісваць, яны забралі мяне назад у РУУС да таго чалавека, які складаў пратакол. Яны замазкай замазалі напісанае, і паўзьверх ён ужо напісаў. Мы на гэта ўказалі ў судзе, і судзьдзя сказаў, што гэта няправільна складзены пратакол і ён патрабуе дапрацоўкі. Што далей — невядома, ні датаў, нічога пакуль няма».

Яўген Контуш распавёў, што яго затрымалі а 8 гадзіне раніцы і ён цэлы дзень правёў у пастарунку:

«Раніцай выходзіў з дома, і пяцёра ў цывільным, не прадстаўляючыся і нічога не тлумачачы, запхнулі ў машыну і павезьлі ў РУУС. Там толькі даведаўся, што мяне падазраюць, што я нібыта ўдзельнік акцыі каля Міністэрства абароны».

17:40 Аляксандра Гулевіча аштрафавалі на 1 млн рублёў.

17:30 Судзьдзя накіраваў пратакол, складзены міліцыянтамі на Дзьмітрыя Паліенку, на дапрацоўку. Актывіста вызвалілі.

Для ўнясеньня зьменаў у пратакол міліцыянты адвезьлі з суду ў пастарунак Яўгена Контуша. Пасьля яго зноў прывезьлі ў суд.

15:30 Затрыманых нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства», прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Іх вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Сёньня раніцай у розных раёнах Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі і адвезьлі ў пастарунак актывістаў Яўгена Контуша, Аляксандра Гулевіча і Дзьмітрыя Паліенку.Непаўналетняга Алеся Палякова адпусьцілі.

Як лічаць у арганізацыі, затрыманьне, хутчэй за ўсё, зьвязанае з акцыяй супраць «прызыўнога рабства», якая была праведзеная 6 жніўня каля Міністэрства абароны Беларусі.

Тады нацболы на агароджы міністэрства вывесілі расьцяжку «Далоў армію рабоў!» і раскідалі ўлёткі, якія тлумачаць нэгатыўныя бакі фармаваньня арміі на прымусовай аснове і перавагі добраахвотнай арміі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG