Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Забойства Сьвятланы Хіневіч насіла бытавы характар


Забойства сябра ЦВК, начальніка аддзелу кадраў прадпрыемства «Менск-Крышталь» Сьвятланы Хіневіч не зьвязанае з прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьцю пацярпелай і носіць бытавы характар.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў.

Паводле ягоных слоў, ужо выяўлены падазраваны ў забойстве. Справа расьсьледуецца ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту па Менску. Прызначана прыкладна 20 розных дасьледаваньняў, перадае БелаПАН.

Сьвятлана Хіневіч трагічна загінула 4 жніўня — яе зарэзалі ва ўласнай кватэры. Ёй было 54 гады. Сябрам Цэнтравыбаркаму яна стала ў 2011 годзе. Жанчыну знайшоў мёртвай дома яе сын. 7 жніўня яе пахавалі на Кальварыйскіх могілках Менску. На хаўтуры прыйшлі калегі па працы ў ЦВК, гарвыканкаме, кіраўніцтве спраў прэзыдэнта, паведаміў Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У Сьвятланы Хіневіч засталіся дарослыя сын і дачка 1981 і 1985 гадоў нараджэньня. З мужам яна была ў разводзе.
XS
SM
MD
LG