Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хвароба Лайма — найбольш распаўсюджанае клешчавое захворваньне ў Эўропе. Лета, паездкі на лецішча, ў лес — ўсё гэта падвышае рызыку захворваньня.

Калі вы пачынаеце прымаць антыбіётыкі на раньняй стадыі захворваньня, вы, хутчэй за ўсё, цалкам выздаравееце. Калі лячэньне пачынаецца на больш позьніх стадыях, выздараўленьне можа зацягнуцца, але большасьць людзей з хваробай Лайма цалкам здаравеюць пры адпаведным лячэньні.

Сымптомы хваробы могуць выяўляцца на працягу месяца пасьля заражэньня:

Да доктара трэба зьвяртацца адразу ж, як вас укусіў клешч і вы адчулі апісаныя сымптомы
Сып. Невялікі, чырвоны грудок можа зьявіцца на месцы ўкусу кляшча — гэта нармальна пасьля ўкусу кляшча і не ўказвае на хваробу Лайма. Тым ня менш, на працягу наступных некалькіх дзён, вакол месца ўкусу можа зьявіцца сып, што зьяўляецца адной з прыкметаў хваробы Лайма. Хвароба суправаджаецца сымптомамі, падобнымі на сымптомы грыпу — ліхаманкай, дрыжыкамі, стомленасьцю і галаўным болем. Таксама для хваробы характэрны боль ў суставах, хутчэй за ўсё ў каленях.

Да доктара трэба зьвяртацца адразу ж, як вас укусіў клешч і вы адчулі апісаныя сымптомы. Толькі невялікая колькасьць укусаў кляшчоў прыводзіць да хваробы Лайма. Але чым даўжэй клешч застаецца прымацаваным да скуры, тым большая ваша рызыка атрымаць захворваньне. Лячэньне хваробы Лайма зьяўляецца найбольш эфэктыўным, калі яго пачынаць рана.

Да доктара трэба ісьці, нават калі сымптомы зьнікаюць. Пры адсутнасьці лячэньня хвароба Лайма можа распаўсюдзіцца на іншыя часткі вашага цела і выклікаць артрыт ці захворваньне нэрвовай сыстэмы.

Калі вас укусіў клешч, трэба хутка выдаліць яго. Бактэрыі ад укусу кляшча ўводзяцца ў кроў толькі калі клешч застаецца далучаным да вашай скуры на працягу 36- 48 гадзін або даўжэй. Калі прыбраць яго на працягу двух дзён, рызыка заражэньня хваробай Лайма зьяўляецца нізкай.

Кляшча варта выдаляць з дапамогай пінцэту, нельга сьціскаць ці раздушваць кляшча, трэба выцягваць яго асьцярожна і паступова. Пасьля месца ўкусу трэба апрацаваць антысэптыкам.

Ваш лекар можа задаць вам шэраг пытаньняў, у тым ліку:

Калі вы пачалі адчуваць сымптомы?
Ці былі вы ў лясістай мясцовасьці?
Ці былі вашы сымптомы бесперапыннымі?


Стандартнае лячэньне на раньніх стадыях хваробы Лайма — гэта даксіцыклін для дарослых і дзяцей, старэйшых за 8 гадоў, ці амоксіцылін для дзяцей малодшага ўзросту, цяжарных і жанчын, якія кормяць дзяцей. Калі захворваньне закранула цэнтральную нэрвовую сыстэмы, доктар можа раіць унутрывеннае ўвядзеньне антыбіётыкаў на працягу 14-28 дзён.
XS
SM
MD
LG