Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паміж Масквой і Варшавай украінцы выбіраюць Варшаву


На польска-ўкраінскай мяжы дзейнічае візавы бар'ер, а ў Расею можна паехаць проста з пашпартам. Тым ня менш, у першым паўгодзьдзі сёлета ўкраінцы ахватней перасякалі мяжу з Польшчай, чым з Расеяй.

Прывабнасьць Эўразьвязу відавочна мацнейшая, чым Масквы. У лічбах гэта выглядае так: за паўгода ў Польшчу ўкраінцы езьдзілі 3,2 млн разоў, на 600 тысяч больш, чым за такі самы час летась. Колькасьць паездак у Расею за той самы пэрыяд сёлета вырасла з 2,8 млн да 2,9, – падае «Украінскі Тыдзень» са спасылкай на зьвесткі памежнай аховы Ўкраіны.

Заўважым, што для ўкраінца даступныя пяцігадовыя польскія візы коштам 35 эўра. Для параўнаньня, беларусу як разавая, так і шматразовая (гадавая) шэнгенская віза каштуе 60 эўра.
XS
SM
MD
LG