Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэра не ўзялі на працу ў міліцыю


Яраслаў Берніковіч

Яраслаў Берніковіч

Актывісту апазыцыі з Глыбокага Яраславу Берніковічу, які напісаў заяву на працаўладкаваньне ў мясцовай міліцыі, адмовілі.

Прычына адмовы ў тым, што нехта напісаў заяву раней, патлумачыў Берніковічу намесьнік начальніка Глыбоцкай міліцыі па ідэалягічнай працы.

Берніковіч, які ня мае цяпер сталай працы, заўважыў у мясцовай газэце абвестку, што Глыбоцкі РАУС шукае кандыдатаў на пасаду старшага інспэктара групы інфармацыйнага забесьпячэньня. Берніковіч сабраў неабходныя дакумэнты і прапанаваў свае паслугі.

Яраслаў Берніковіч прызнае, што асабліва і не разьлічваў на станоўчае рашэньне. Насамрэч праца ў яго ёсьць — цяпер ён выдае рэклямную газэту. Але фармальна звольніўся з пасады дырэктара, каб зьнізіць фінансавую нагрузку на прадпрыемства.
XS
SM
MD
LG