Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуманітарная дапамога ЗША сырыйцам перавысіла мільярд даляраў


Злучаныя Штаты выдзелілі яшчэ 195 мільёнаў даляраў на аказаньне гуманітарнай дапамогі насельніцтву Сырыі, пацярпеламу ў выніку канфлікту ў гэтай краіне.

Як гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША, гэтае рашэньне прымеркавана да мусульманскім сьвята Ўраза-Байрам, якое адзначаецца ў гонар заканчэньня паста ў месяц Рамадан. У заяве адзначаецца таксама, што з вылучэньнем гэтай сумы аб’ём амэрыканскай гуманітарнай дапамогі сырыйскаму насельніцтву з моманту пачатку ўзброенага канфлікту перавысіць мільярд даляраў.

Злучаныя Штаты зьяўляюцца самым буйным гуманітарных донарам, які дапамагае народу Сырыі. Дастаўка гуманітарнай дапамогі ў Сырыю, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту, ажыцьцяўляецца па ўсіх магчымых каналах, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, міжнародныя няўрадавыя ўстановы, а таксама сірыйскія арганізацыі на месцах.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім віншаваньнямі з нагоды сьвята Ўраза-Байрам таксама гаварыў пра лёс сырыйцаў і пра амэрыканскую дапамогу ім:

«Мішэль і я шчыра віншуем мусульманаў, якія адзначаюць Ураза-Байрам як у ЗША, гэтак і ў сьвеце. На працягу мінулага месяца мусульмане маліліся, трымалі пост і праводзілі час са сваімі сем’ямі... Шмат хто з нас скарысталіся магчымасьцю разгавецца разам з нашымі мусульманскімі сябрамі, калегамі. Гэтая традыцыя нагадвае нам, што мы павінны быць удзячнымі за тое, што маем, а таксама праяўляць спагаду да тых з нас, каму пашанцавала ў меншай ступені, уключаючы мільёны мусульманаў у Сырыі, якія правялі Рамадан далёка ад сваіх дамоў і сем’яў. Каб дапамагчы сырыйцам, якія апынуліся ў галечы напярэдадні Ўраза-Байрама, ЗША дадуць дадатковую гуманітарную дапамогу 195 млн даляраў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG