Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве масава сьвяткуюць Ураза-Байрам


Мусульмане Расеі адзначаюць Ураза-Байрам — дзень разгавеньня пасьля паста Рамадан. У Маскве галоўным цэнтрам сьвяткаваньня стала саборная мячэць. На набажэнства, якое служыў старшыня Рады муфтыяў Расеі Равіль Гайнутдзін, сабраліся дзясяткі тысяч мусульманаў.

Як перадае «Інтэрфакс», плошча і вуліцы, прылеглыя да мячэці, былі запоўнены вернікамі. На намазе прысутнічалі паслы Іраку, Турэччыны, Кувэйту, шэрагу краін Цэнтральнай Азіі.



Каля трох тысяч паліцэйскіх і ваенных забясьпечвалі парадак ў Маскве ў дзень мусульманскага сьвята.

Дакладных ацэнак колькасьці прысутных пакуль не паступала, папярэдне ва ўсіх вылучаных для сьвяткаваньня месцах маскоўскія ўлады чакалі да 170 тысяч чалавек, як гэта было летась.

Паводле розных ацэнак ў Расейскай Фэдэрацыі жыве ад 15 да 25 мільёнаў мусульманаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG