Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі: аднаўленьне адносін з Расеяй — «наіўная мара»


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі назваў «наіўнай» мару новых уладаў краіны аднавіць нармальныя адносіны з Расеяй.

Грузінскі лідэр даў інтэрвію тэлеканалу «Руставі-2» з нагоды пятай гадавіны жнівеньскай вайны паміж Расеяй і Грузіяй.

Па словах Саакашвілі, ён паводзіў сябе з Расеяй «як баранчык перад ваўком, але ніколі воўк ня будзе добра ставіцца да баранчыка і гэта павінен зразумець грузінскі народ і ісьці сваім эўрапейскім выбарам».

Раней у інтэрвію грузінскаму тэлебачаньню прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што Тбілісі павінен прызнаць рэаліі, якія склаліся ў рэгіёне пасьля жніўні 2008. Ён зноў усклаў адказнасьць за ўзброены канфлікт на кіраўніцтва Грузіі і заявіў, што Расея не бачыць умоваў для перагляду рашэньня аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Грузінскія ўлады кажуць аб расейскай акупацыі яе тэрыторый і дамагаюцца іх вяртаньня ў склад Грузіі. Пасьля ўзброенага канфлікту ў жніўні 2008 году Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.
XS
SM
MD
LG