Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скандальны літоўскі палітык, былы мэр Каўнаса Вітаўтас Шустаўскас, які за хуліганскія паводзіны на шэсьці сэкс-меншасьцяў 27 ліпеня быў затрыманы паліцыяй, не жадае больш жыць у Літве.

Сваю ўвагу ён зьвярнуў на Беларусь, — паведаміў літоўскі тэлеканал LNK. Паводле тэлеканала Шустаўскас рыхтуецца да падобнага кроку і цяпер высьвятляе працэдурныя тонкасьці.

«У мяне там ёсьць знаёмыя, сваякі. Я больш не магу жыць у Літве — толькі нешта крану, адразу ж дасудовае расьсьледаваньне, баісься ваду піць, раптам атруцяць», — кажа палітык.

Па словах Шустаўскаса, за апошнія 20 гадоў у дачыненьні да яго заведзена 56 спраў, за розныя штрафы яму прыйшлося заплаціць 15 000 літаў і 30 сутак правесьці пад арыштам.

Зрэшты, нават у выпадку атрыманьня прытулку ў Беларусі, Шустаўскас мае намер захаваць літоўскае грамадзянства. Каля года таму ён быў гатовы прасіць прытулак у іншай краіне — ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG