Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насельніцтва скупляе валюту


За чэрвень-ліпень насельніцтва ў Беларусі купіла валюты на 886,5 млн. даляраў больш, чым прадало.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацбанка.

Ад пачатку года чысты попыт насельніцтва на валюту склаў 788,5 млн. даляраў (купля - 5 млрд. 456,6 млн., продаж - 4 млрд. 668,1 млн.).

У ліпені назіраўся ажыятажны попыт на валюту з боку насельніцтва, выкліканы пачаткам плаўнай дэвальвацыі рубля і зьніжэньнем ставак па рублёвых дэпазытах, перадае БелаПАН.

Тым часам золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за ліпень скараціліся па стандартах МВФ на $101,3 млн і на 1 жніўня склалі $7 млрд 916,3 млн. у эквіваленце, паведамляе сайт Нацбанку.Там адзначаюць, што на зьніжэньне аб'ёму золатавалютных рэзэрваў аказала ўплыў пагашэньне ўрадам і Нацбанкам зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Партал afn.by адзначае, што гэтая інфармацыя супярэчыць афіцыйнай статыстыцы Нацбанку і іншым падзеям на фінансавым рынку Беларусі ў ліпені.

Як паведамлялася, у ліпені чысты попыт насельніцтва на валюту склаў прыкладна 620 млн. даляраў, чысты попыт з боку прадпрыемстваў і нерэзыдэнтаў - яшчэ каля 100 млн. даляраў. Акрамя таго, толькі разьлікі з МВФ і пакупнікамі беларускіх эўрабондаў абышліся краіне ў 296 млн. даляраў.

Такім чынам, выкананьне зьнешніх абавязацельстваў і задавальненьне ўнутранага попыту на валюту запатрабавалі больш за 1 млрд. даляраў (каля $ 1,02 млрд.).

Паводле парталу, Нацбанк выдаткаваў усё на ўтрыманьне золата-валютнага рэзэрву на фоне ажыятажнага попыту на валюту.

Першы намесьнік дырэктара Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Віктар Пінігін ў артыкуле, апублікаваным у ліпеньскім нумары «Эканамічнага бюлетэня» заявіў, што ў кароткатэрміновай пэрспэктыве мэтазгодна для павышэньня канкурэнтаздольнасьці беларускай эканомікі правесьці паступовую мяккую дэвальвацыю нацыянальнай валюты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG