Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ня будзе сустракацца з Пуціным


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ня будзе сустракацца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Маскве. Пра гэта паведамляюць заходнія агенцтвы са спасылкай на Белы дом.

Такая зьмена плянаў амэрыканскага лідэра выкліканая – як пішуць аглядальнікі – па-першае, рашэньнем Расеі даць прытулак Эдварду Сноўдэну, абвінавачанаму ў ЗША ў шпіянажы, па-другое, ростам расчараваньня Злучаных Штатаў некаторымі крокамі Расеі – у прыватнасьці, у галіне ПРА і правоў чалавека.

Белы дом пры гэтым пацьвердзіў, што Абама не адмаўляецца ад удзелу ў саміце «дваццаткі», які адбудзецца ў Пецярбургу ў пачатку верасьня.

Напярэдадні ў эфіры тэлеканала NBC Абама заявіў, што ў апошні час Расея часам скочваецца да мэнталітэту пэрыяду халоднай вайны, хаця пры гэтым двухбаковае супрацоўніцтва ў шэрагу сфэраў працягваецца. Абама таксама выказаў надзею на тое, што на Алімпійскіх гульнях у Сочы ня будуць парушацца правы ЛГБТ-супольнасьці, і падкрэсьліў, што ні ЗША, ні іншыя ўдзельнікі гульняў ня сьцерпяць такіх парушэньняў.
XS
SM
MD
LG