Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета з Ганнай Соўсь. Ці даведаемся праўду пра гібель вязьня Валадаркі?


Сёньня ў эфіры разам з карэспандэнткай Свабоды наведаем сям’ю загінулага вязьня Валадаркі Ігара Пцічкіна;

раскажам пра трэцюю, беспасьпяховую спробу кампаніі «Гавары праўду» зарэгістравацца

прааналізуем канфлікты паміж забудоўшчыкамі і жыхарамі шэрагу менскіх раёнаў

распытаем апазыцыянэраў пра іх выбарчыя пляны

паспрабуем высьветліць, чаму абітурыенты не выбіраюць спэцыяльнасьці, якім вучыўся Лукашэнка

палічым, колькі расейскіх алігархаў падтрымалі Аляксея Навальнага

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне. Ці даведаемся праўду пра гібель вязьня Валадаркі? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 ад 18.00 да 18.30 і ад 19.00 да 19.30 або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG