Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцу айца Паўла Адэльгейма адправяць на псыхіятрычную экспэртызу


Меркаванага забойцу праваслаўнага сьвятара Паўла Адельгейма адправяць на псыхіятрычную экспэртызу. Аб гэтым 7 жніўня паведаміла ўпраўленьне Сьледчага камітэту Пскоўскай вобласьці Расеі.

У СК адзначылі, што пакуль ня маюць ніякіх зьвестак аб псыхічным стане падазраванага.

Меркаваны забойца, як удакладняе агенцтва «РИА Новости», зараз знаходзіцца ў шпіталі, паколькі пры затрыманьні ўдарыў сябе нажом. Стан маладога чалавека палепшыщся, і сьледчыя дапыталі яго. Таксама на допыт яны выклікалі яго бацькоў, якія жывуць у Маскве.

СМІ раней пісалі, што падазраваны ў забойстве, 27-гадовы выпускнік «ВГИКа» Сяргей Пчалінцаў, пакутуе на псыхічнае захворваньне. Як паведамлялася, Адэльгейм прытуліў маладога чалавека на просьбу яго сваякоў, якія спадзяваліся, што сьвятар зможа яму дапамагчы. Пасьля затрыманьня Пчалінцаў заявіў, што забіць сьвятара яму «загадаў сатана».

Бабуля Пчалінцава Надзея Кавалёва ў гутарцы з журналістамі каналу НТВ апісала ўнука наступнымі словамі: «Я хачу сказаць, гэта далікатны чалавек. Гэта чалавек, які, увогуле, не пакрыўдзіць». Як стала вядома газэце «Маскоўскі камсамолец», з Масквы ў Пскоў Пчалінцаў дабіраўся на таксі, заплаціўшы кіроўцу 16 тысяч рублёў. Па шляху ён паводзіў сябе дзіўна і скардзіўся, што яго перасьледуюць «людзі ў чорным». Сьледам за ім у Пскоў прыехаў бацька і прасіў вярнуцца дадому, але Пчалінцаў маліў пакінуць яго ў Адэльгейма і не здаваць псыхіятрам.

Адэльгейм рэгулярна крытыкаваў РПЦ. Мітрапаліт Пскоўскі і Вялікалуцкі Яўсевій пазбавіў яго некалькіх парафіяў. Апошнім часам Адэльгейм служыў у храме Канстанціна і Алены ў Пскове. Людзі, якія пакутавалі на псыхічныя хваробы і залежнасьці, зьвярталіся да сьвятара па дапамогу рэгулярна, ён ахвотна прымаў гасьцей у сябе.

Пра гэта піша партал Lenta.ru
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG