Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паедзе на саміт «вялікай дваццаткі» у Расею


Вашынгтон патрабуе выдачы Сноўдэна, які абнародаваў дадзеныя аб маштабным сачэньні амэрыканскімі спэцслужбамі за тэлефоннымі размовамі і сацыяльнымі сеткамі.

Абама падчас выступу ў аўторак на тэлеканале NBC сказаў, што праграмы назіраньня не павінны парушаць права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, але яны па-ранейшаму зьяўляюцца «важнейшым элемэнтам у барацьбе з тэрарызмам».

Падчас свайго тэлевізійнага выступу Абама заявіў, што Расея часам дзейнічае ў адпаведнасьці з мэнтальнасьцю «халоднай вайны», але дадаў, што «няма ніякіх прычын, чаму мы не павінны супрацоўнічаць больш эфэктыўна, чым мы гэта робім зараз».

Абама пацьвердзіў, што ён возьме ўдзел у саміце G20 восеньню гэтага году ў Санкт-Пецярбургу, але не сказаў, ці адбудзецца яго асабістая сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Абама таксама раскрытыкаваў Расею за нядаўні закон, які забараняе распаўсюджваньне інфармацыі пра гомасэксуальнасьць сярод непаўналетніх.

Абама: «Калі справа даходзіць да ўнівэрсальных правоў, калі справа даходзіць да асноўных свабодаў людзей, калі адбываецца дыскрымінацыі паводле расы, рэлігіі, полу ці сэксуальнай арыентацыі, навідавоку парушэньне асноўных маральных прынцыпаў, якіх, на мой погляд, павінна датрымлівацца любая краіна. Для мяне непрымальныя паводзіны краінаў, якія спрабуюць запалохваць ці рабіць шкоду геям, лесьбіянкам або транссэксуалам».

Разам з тым прэзыдэнт ЗША сказаў, што Масква ў цяперашні час супрацоўнічае з Вашынгтонам па шэрагу пытаньняў, уключаючы Аўганістан і барацьбу з тэрарызмам у сувязі з наступствамі выбуху падчас Бостанскага маратону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG