Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр падаў заяву на працаўладкаваньне ў міліцыі


Яраслаў Берніковіч

Яраслаў Берніковіч

Актывіст апазыцыі з Глыбокага Яраслаў Берніковіч напісаў заяву на працаўладкаваньне ў мясцовай міліцыі.

Берніковіч, які ня мае цяпер сталай працы, заўважыў у мясцовай газэце абвестку, што Глыбоцкі РАУС шукае кандыдатаў на пасаду старшага інспэктара групы інфармацыйнага забесьпячэньня. Берніковіч сабраў неабходныя дакумэнты і прапанаваў свае паслугі:

«Міліцыя заўсёды прыходзіла да мяне, а цяпер я прыйшоў. Міліцыя ў шоку. Па выглядзе падпалкоўніка, які прымаў заяву, а таксама па ягоных аповедах пра маленькі заробак, цяжкую службу, адсутнасьць ільготаў і вельмі вялікі конкурс на вакантнае месца я зразумеў, што ня прымуць», — паведаміў Берніковіч.

Рашэньне будзе пасьля 8 жніўня, калі начальнік Глыбоцкай міліцыі выйдзе з адпачынку.

Яраслаў Берніковіч прызнае, што асабліва і не разьлічвае на станоўчае рашэньне. Насамрэч праца ў яго ёсьць — цяпер ён выдае рэклямную газэту. Але фармальна ён звольніўся з пасады дырэктара, каб зьнізіць фінансавую нагрузку на прадпрыемства.
XS
SM
MD
LG