Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя пратэсты ў Тунісе супраць ісламісцкага ўраду


У аўторак у Тунісе прайшлі найбуйнейшыя за два тыдні дэманстрацыі апазыцыі. Дзясяткі тысяч дэманстрантаў, якія запоўнілі вуліцы ў цэнтры сталіцы краіны, патрабуюць адстаўкі пераходнага ўраду, у якім дамінуе ісламісцкая партыя «Энагда» і роспуску парлямэнту.

Пратэстоўцы вінавацяць кіруючую партыю ў тым, што яна патурае стварэньню ў краіне атмасфэры, спрыяльнай для дзеяньняў ісламскіх радыкалаў.

За апошнія паўгода былі забітыя два вядомыя прадстаўнікі лібэральнай апазыцыі, у ліпені ваеўнікі забілі шэсьць салдатаў. Нагодай да правядзеньня апошніх пратэстаў у сталіцы краіны стала прыпыненьне дзейнасьці парлямэнту. Яго старшыня Бэн Джаафар заявіў, што праца парлямэнту будзе адноўленая пасьля таго, як будзе адноўлены дыялёг паміж апазыцыяй і кіруючай партыяй. Некаторыя з парлямэнтараў узялі ўдзел у пратэстах.

Некалькі дзён таму масавую дэманстрацыю правялі прыхільнікі ісламісцкай партыі «Энагда», у ёй удзельнічалі 150 тысяч чалавек. Гэта была самая буйная падобная акцыя з часу зрынаньня ў 2011 годзе туніскага прэзыдэнта Бэн Алі. Яго падзеньне стала пачаткам «арабскай вясны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG