Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 жніўня: дзень нараджэньня Крэчэўскага, Мальдзіса і Трусава, дзень сьмерці Танка


Максім Танк. Партрэт работы мастака Пятра Сергіевіча.
Максім Танк. Партрэт работы мастака Пятра Сергіевіча.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Вярхоўны суд у 11.30 вынесе рашэньне па скарзе на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню «Гавары праўду!»

У 11 гадзінаў — прэсавая канфэрэнцыя ў Менгарвыканкаме на тэму «Аб працы „Менскбуду“ па рэалізацыі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі».

Чэхія, галасаваньне ў парлямэнце аб даверы ўраду.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1819 ― войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.

1915 ― выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва».

1930 ― апошні суд Лінча ў ЗША.

1942 ― Другая сусьветная вайна, бітва на Гаўдалканале на Ціхім акіяне.

1960 ― Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі.

1976 ― Праграма «Вікінг»: Вікінг-2 дасягнуў арбіты Марса.

1998 ― зьдзейсьненыя тэракты супраць пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі. Загінула каля 250 і паранена больш за 4000 чалавек.

1999 ― уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 ― Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, з 1919 па 1926 год — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

1932 ― Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры.

1954 ― Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы.

1958 ― Віктар Манаеў, беларускі актор.

У гэты дзень памерлі:

1921 ― Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913.

1995 ― Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладчык.

ЦЫТАТА ДНЯ

Народ пранясе цябе, родная мова,
Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганьняў суровых.
Калi ж ападзе і разьвеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, —
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi.
Максім Танк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG