Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША крытыкуюць улады Віетнама ў сувязі з прыняцьцем імі новага закона, які забараняе абмяркоўваць унутраную палітыку дзяржавы ў інтэрнэце.

Згодна з дэкрэтам № 72, які ўступае ў сілу зь верасьня гэтага году, сацыяльныя сеткі могуць выкарыстоўвацца толькі для абмену асабістай інфармацыяй.

Закон наўпрост забараняе публікацыю ў інтэрнэце матэрыялаў, якія зьмяшчаюць думкі, што адрозьніваюцца ад пазыцыі ўраду Віетнама, або пагражаюць нацыянальнай бясьпецы.

У заяве амбасады ЗША ў Ханоі гаворыцца, што Злучаныя Штаты глыбока заклапочаныя палажэньнямі закона, які абмяжоўвае інфармацыю, якой карыстальнікі могуць абменьвацца ў інтэрнэце.

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» уключыла Віетнам у сьпіс «ворагаў інтэрнэту».
XS
SM
MD
LG