Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яроменка будуць судзіць 19 жніўня


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Суд над маладафронтаўцам Уладзімерам Яроменкам адбудзецца 19 жніўня а 14:30 у судзе Першамайскага раёну.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

5 жніўня Ўладзімеру Яроменку ўручылі позву і пастанову аб прызначэньні судовага разбору ў канцылярыі суду. Таксама Яроменка папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд у прызначаны час яму зьменяць меру стрыманьня.

На Ўладзя Яроменка ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу, нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.

Даведка Радыё Свабода

У 2011 годзе Ўладзімер Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году, у тым жа годзе быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

За ўдзел у шэрагу акцыяў салідарнасьці з палітвязьнямі Ўладзь Яроменак на пачатку 2012 году атрымаў год прафіляктычнага нагляду, тэрмін якога потым быў працягнуты яшчэ на паўгода.

Летась і сёлета Ўладзя Яроменка некалькі разоў саджалі «на суткі» ў ізалятар на Акрэсьціна з надуманых, як лічаць праваабаронцы, прычын.

На пачатку 2012 году Яроменак быў адлічаны зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У чэрвені 2013 году актывіст «Маладога фронту» ажаніўся.
XS
SM
MD
LG