Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post набываюць за 250 мільёнаў даляраў


Першая старонка газэты Washington Post
Першая старонка газэты Washington Post

Заснавальнік парталу Amazon.com Джэф Бэзас набывае «Вашынгтон пост» ды іншыя выданьні кампаніі за 250 мільёнаў даляраў ЗША.

Пра зьдзелку абвясьціла Washington Post.

Бэзас набывае газэту як прыватная асоба. Кампанія Amazon.com ня ўдзельнічае ў праекце.

«Тэхналягічны і бізнэсгеній Джэфа Бэзаса, ягоны стратэгічны падыход і асабістая прыстойнасць робяць яго адназначна добрай кандыдатурай на ўладальніка», — заявіў генэральныя дырэктар Washington Post Дональд Грэм.

Бэзас заявіў, што ўсьведамляе важную ролю газэты і яе значэньне ня зьменіцца.

Washington Post — адно з самых старых і буйных выданьняў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG