Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты сьвятар, які крытыкаваў РПЦ


У Пскове забіты вядомы праваслаўны сьвятар Павал Адэльгейм. Падазраваны ў забойстве затрыманы, паведамляе прэс-служба МУС Расеі.

Цела забітага сьвятара з нажавымі ранамі знайшлі ў панядзелак увечары ў храме Канстанціна і Алены.

Патрульныя затрымалі падазраванага ў злачынстве — ім аказаўся жыхар Масквы, малады чалавек 1986 года нараджэньня, які пасьля забойства нанёс сабе дзьве нажавыя раны. Падазраваны знаходзіўся ў неадэкватным стане, цяпер ён шпіталізаваны.

Паводле відавочцаў, нападнік крычаў, што забіць сьвятара яму загадаў сатана.

Паўлу Адэльгейму 1 жніўня споўнілася 75 гадоў. У 1969 году сьвятар быў арыштаваны за распаўсюджваньне рэлігійнага самвыдату. Адэльгейм быў асуджаны на тры гады лягераў за «паклёп на савецкі лад». У зьняволеньні ён страціў правую нагу і ў 1972 вызваліўся інвалідам.

Сьвятар неаднаразова выступаў з публічнай крытыкай дзейнасьці РПЦ, у прыватнасьці, закону аб абароне пачуцьцяў вернікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG