Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 6 жніўня: выхад першай беларускай кнігі, гадавіна Хірасімы


Францішак Скарына

Францішак Скарына

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Вярхоўны суд Беларусі (Менск, вуліца Леніна, 28) разгледзіць скаргу аргкамітэту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» на адмову ў рэгістрацыі. Пачатак у 10.00.

Менск, у канфэрэнц-залі МГА «Бацькаўшчына» (вул. Мясьнікова, 35) адбудзецца пасяджэньне Грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Пачатак у 16.00.

Ісламабад, былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф паўстане перад судом па абвінавачваньні ў датычнасьці да забойства апазыцыйнага лідэра Бэназір Бхута

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр».

1918 ― Бітва на Марне, вялікая бітва між нямецкімі і англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў.

1940 ― Эстонія далучаная да СССР.

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардзіроўка гораду Хірасіма (Японія).



1990 ― вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ.

1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік.

1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

1938 ― Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, аўтар папулярных песень.

1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.

Мікалай Пінігін

Мікалай Пінігін

1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1221 ― Сьвяты Дамінік, заснавальнік Ордэну дамініканцаў.

1657 ― Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман, палкаводзец і дзяржаўны дзеяч.

1660 ― Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877 ― Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.

ЦЫТАТА ДНЯ

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Францішак Скарына
XS
SM
MD
LG