Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Равяку і Лабковіча 6 жніўня выклікаюць у міліцыю


Уладзміер Лабковіч раздае паштоўкі «Праваабаронца Алесь Бяляцкі за кратамі»

Праваабаронцы не выключаюць, што іх зноў будуць судзіць.

Тацяна Равяка паведаміла, што яе і Ўладзіміра Лабковіча міліцыя выклікала на заўтра:

«Заўтра выклікаюць з Лабковічам на 11 гадзін у Савецкі РУУС. Думаю, памылкі будуць выпраўленыя, і далей — суд».

У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага — да другой гадавіны ягонага арышту.

Міліцыя затрымала іх, адвезла ў пастарунак, дзе на актывістаў «Вясны» склалі пратаколы за парушэньне парадку пікетаваньня.

У судзе Савецкага раёну Менску палічылі пратаколы няправільна аформленымі і накіравалі іх на дапрацоўку, а саміх праваабаронцаў адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG