Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: былы начальнік генштабу атрымаў пажыцьцёвае


У Турцыі працягваецца абвяшчэньне прысуду ў справе падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту. Былы начальнік генэральнага штабу Турцыі Ількер Башбуг прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.


Ён узначальваў генштаб з 2008 па 2010 гады.

Раней сёньня на працэсе па справе аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту судзьдзі апраўдалі 21 абвінавачанага, некалькі чалавек прызнаны вінаватымі і прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўленьня волі.

Трое былых апазыцыйных дэпутатаў парлямэнту асуджаныя на тэрміны ад 15 да 35 гадоў.

На лаве падсудных больш за 270 чалавек, сярод якіх высокапастаўленыя ваенныя чыны, юрысты, навукоўцы, журналісты. Яны абвінавачваюцца ў стварэньні падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі «Эргэнэкон», якая нібыта рыхтавала зьвяржэньне ўраду прэм’ер-міністра Рэджэпа Эрдагана.

Турэцкая апазыцыя абвясьціла гэты судовы працэс, які працягваецца ад 2008 году, «паляваньнем на вядзьмарак» і спробай ўраду здушыць любую крытыку ўладаў.
XS
SM
MD
LG