Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета з Ганнай Соўсь. Хто чыніць вандалізм у Курапатах?


Хто, на вашу думку, чыніць вандалізм у Курапатах? Тэлефануйце ад 18:04 да 18:32 і ад 19:04 да 19:32 ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Сёньня ў праграме:

  • раскажам пра затрыманьне і суд над праваабаронцамі ў Менску
  • наведаем цырымонію ў гонар амэрыканкі Рут Уолер, супрацоўніцы паваеннай менскай місіі ААН
  • паслухаем прапановы кампаніі «Гавары праўду» па зьмене ў закон аб міліцыі
  • абмяркуем новую стратэгію расейскага «Ўралкалія», які пашырае экспарт у абыход Беларускай калійнай кампаніі
  • наведаемся у Бабруйск да дачкі мясцовага актывіста Натальлі Шэлег, якую невядомыя выкралі й зьбілі
  • прааналізуем, як прадаюцца беларускія тавары ў Расеі
  • паслухаем меркаваньні берасьцейцаў пра лёс палітвязьняў
  • даведаемся пра рэакцыю міліцыі на чарговы акт вандалізму ў Курапатах.

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: хто чыніць вандалізм у Курапатах? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG