Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Лепрэтар: справа зьвязаная з гонарам і годнасьцю чалавека


Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў заявіў карэспандэнту Свабоды, што ведае пра скандальны фільм суполкі «Акупай-Пэдафіляй». Аднак пакуль ніякіх заяваў у Сьледчы камітэт не паступала:

«Будзем чакаць, магчыма, чалавек напіша нейкую заяву, тады будзе прынятае рашэньне».

На пытаньне, ці можа Сьледчы камітэт сам ініцыяваць справу, спадар Герасімаў адказаў:

«Калі мы пачнём па кожным здарэньні самі ўзбуджаць, то гэта будзе нейкае беззаконьне».

Адвакат Дзьмітрый Лепрэтар, які ўзяўся дапамагчы Эдуарду, зьнятаму ў фільме суполкі «Акупай-Пэдафіляй», адмовіўся паведаміць, ці сустракаўся ён з гэтым чалавекам і ці пададзеная ім заява.

«Пакуль ніякіх камэнтароў я не даю па гэтай справе. Чакайце. Вы зразумейце, справа гэтая асабістая, зьвязаная з гонарам і годнасьцю чалавека. Таму я не даю ніякіх камэнтароў. Калі стане нешта вядома, тады будзем казаць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG