Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» патрабуе вызваленьня палітвязьняў


Офіс "Вясны" у Менску
Офіс "Вясны" у Менску

Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з заявай, у якой патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзьняволеных Беларусі.

«Пазбаўленьне волі аднаго з самых вядомых і аўтарытэтных праваабаронцаў Беларусі стала вынікам шматгадовай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў Беларусі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці краіны,зьяўляецца расправай за прынцыповую шматгадовую праваабарончую дзейнасьць Алеся Бяляцкага», - гаворыцца ў заяве.

За два гады пасьля арышту Бяляцкага сытуацыя з правамі чалавека ў краіне не палепшылася і застаецца стабільна цяжкай, адзначае «Вясна». Цяпер у турмах знаходзіцца 12 палітвязьняў, працягваецца практыка крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу грамадзян па палітычных матывах, асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы зьяўляюцца крайне абмежаванымі.

«Праваабарончы цэнтар «Вясна» рашуча выступае супраць палітычна матываванага перасьледу грамадзян краіны і патрабуе ад уладаў неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, аднаўленьня іх ва ўсіх грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабарончы цэнтар «Вясна» заяўляе, што працягне сваю легітымную і законную дзейнасьць па абароне і адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі», - адзначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG