Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зачыненыя амбасады ЗША ў 17 краінах


Амбасада ЗША ў Емэне

Амбасада ЗША ў Емэне

З-за глябальнай пагрозы тэрактаў у 17 мусульманскіх краінах сёньня часова зачыніліся дыпляматычныя прадстаўніцтвы ЗША. Вялікабрытанія і Нямеччына зачынілі амбасады ў Емэне, Канада – у Бангладэш.

Вашынгтон папярэдзіў аб небясьпецы ўсіх амэрыканцаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Напярэдадні ўрад ЗША правёў пасяджэньне па праблемах тэрарыстычных пагроз. У нарадзе ўдзельнічалі саветнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс, дзяржсакратар Джон Кэры, міністар абароны Чак Хейгел і міністар унутранай бясьпекі Джанэт Напалітана. Пра вынікі сустрэчы быў праінфармаваны прэзыдэнт Барак Абама.

Раней Інтэрпол выпусьціў глябальнае папярэджаньне аб пагрозах, зьвязаных з уцёкамі ў ліпені з турмаў сотняў баевікоў «Аль-Каіды» ў дзевяці краінах, уключаючы Ірак, Лівію і Пакістан.
XS
SM
MD
LG