Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку затрыманьні журналістаў


Хадзіія Ісмаілава.

Хадзіія Ісмаілава.

Паліцыя ў Баку затрымала больш за дзесяць журналістаў, якія пратэставалі супраць ціску азэрбайджанскіх уладаў на журналістку Хадзію Ісмаілаву, якая супрацоўнічае з Радыё Свабода.

Удзельнікі акцыі, у асноўным жанчыны, скандавалі лёзунгі ў падтрымку Ісмаілавай. Затрыманыя былі дастаўлены ў аддзяленьне паліцыі і неўзабаве адпушчаныя.

Напярэдадні карпарацыя "Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода" (RFERL) выступіла з заклікам да ўладаў Азэрбайджана расьсьледаваць адноўлены ціск і запалохваньне журналісткі Хадзіі Ісмаілавай.

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Кевін Клоўз заклікаў урад Азэрбайджану забясьпечыць журналістам дзейсную падтрымку і абарону.
XS
SM
MD
LG