Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Роўхані зацьверджаны на пасадзе прэзыдэнта Ірану


Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хаменеі ў суботу зацьвердзіў на пасадзе новаабранага прэзыдэнта краіны Хасана Роўхані.

Цырымонія прайшла ў Тэгеране і, згодна з іранскай канстытуцыяй, стала афіцыйным пачаткам 4-гадовага тэрміну Роўхані на пасадзе прэзыдэнта. У нядзелю ён прынясе прысягу перад членамі парлямэнту і замежнымі дыпляматамі.

64-гадовы Роўхані, які адзін час ўзначальваў дэлегацыю Ірана на перамовах па яго ядзернай праграме, атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у чэрвені. У ходзе выбарчай кампаніі ён заяўляў пра неабходнасьць рэформаў і намеры скончыць з міжнароднай ізаляцыяй краіны.
XS
SM
MD
LG