Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Аль-Каіды»: мусульмане павінны адкінуць дэмакратыю


Лідэр «Аль-Каіды» Айман аль-Заўахры заклікаў эгіпэцкіх прыхільнікаў руху"Браты-мусульмане" адкінуць прынцыпы дэмакратыі і абараняць мусульманскія нормы кіраваньня.

У 15-хвілінным відэароліку, разьмешчаным на ісламісцкіх вэб-сайтах ў суботу, аль-Заўахры крытыкуе тых прыхільнікаў ісламу, якія стварылі палітычныя партыі ў Эгіпце і падтрымалі войска, якое 3 ліпеня адхіліла ад улады прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.

Лідэр «Аль-Каіды» таксама абвінаваціў ЗША ў тым, што за дзеяньнямі эгіпэцкіх вайскоўцаў, якія скінулі Мурсі, стаіць Вашынгтон.
XS
SM
MD
LG