Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З адмысловай заявай з нагоды чарговай гадавіны арышту праваабаронцы выступіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту Мары Харф.

4 жніўня спаўняецца другая гадавіна арышту кіраўніка вядучай беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага, які займаўся прававой і практычнай падтрымкай ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’яў, фіксаваў парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Менавіта за гэта цяпер ён адбывае 4,5 году турэмнага зьняволеньня.

«Мы шануем намаганьні Бяляцкага па абароне слабых і падтрымку самых высокіх стандартаў у галіне правоў чалавека, нягледзячы на перасьлед беларускіх уладаў.

Мы зноў заклікаем урад Беларусі неадкладна вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітычных зьняволеных і аднавіць іх грамадзянскія і палітычныя правы. Мы зь нецярплівасьцю чакаем дня, калі большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі дазволіць нам палепшыць двухбаковыя адносіны», — гаворыцца ў заяве.

У 2011 годзе Дзярждэпартамэнт ЗША прысудзіў Алесю Бяляцкаму сваю штогадовую прэмію ў галіне правоў чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG